Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага; а Госпад хай зробіць, што добрае ў вачах Яго».
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзеце мужнымі ды будзем змагацца мужна за народ свой і за гарады Бога нашага; а Госпад, што Яму будзе добрым, зробіць». Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзь моцны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага. А ГОСПАД няхай зробіць, што добра ў вачах Ягоных». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будзь мужны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага, - і Гасподзь хай зробіць, што Яму заўгодна. |
Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага; а Госпад хай зробіць, што добрае ў вачах Яго».
А калі Ён скажа: “Не падабаешся ты Мне”, я тут: хай Ён робіць, што падабаецца Яму».
І сказаў Давід: «Калі мяне перамогуць сірыйцы, ты будзеш мне ў дапамогу; калі ж цябе перамогуць аманіцяне, я табе дапамагу.
Такім чынам, наблізіўся Ёаб і народ, які быў з ім, да сірыйцаў, каб ваяваць, і яны ўцяклі ад іх.
І ўбачыў я, і падняўся, і сказаў магнатам, і кіраўнікам, і іншаму народу: «Не бойцеся перад абліччам іх: памятайце пра Госпада, магутнага і страшнага, ды ваюйце за братоў вашых, за сыноў вашых і дачок вашых, і за жонак вашых, і за дамы вашы».
І ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі, і нічога неразважнага супраць Бога не прамовіў.
Толькі будзь цвёрды і вельмі мужны, каб пільнаваць і выконваць увесь закон, які пераказаў табе Майсей, паслугач Мой. Не адступіся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб мець поспех ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.
зноў Ешуа сказаў ім: «Не бойцеся і не палохайцеся; будзьце цвёрдымі і мужнымі! Бо так Госпад зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца».
І казалі сыны Ізраэля Госпаду: «Зграшылі мы; зрабі Ты з намі, што Табе падабаецца, толькі цяпер выратуй нас!»
ён сказаў яму: «Хай ніхто не падае духам дзеля яго; я, паслугач твой, пайду і буду ваяваць супраць гэтага філістынца».
Дык выявіў яму Самуэль усе словы і не ўтойваў ад яго. І Гэлі адказаў: «Ён — Госпад! Хай робіць, што добрае ў вачах Яго».
Умацуйцеся і будзьце мужнымі, філістынцы, каб не служылі вы гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужчынамі і ваюйце!»