Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І з імі Геман і Ідытун славілі Бога, граючы на трубах, і ўдараючы моцна ў цымбалы і іншыя музычныя інструменты; сыноў жа Ідытуна паставіў прыдзвернымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструмэнтамі для сьпеваў Божых; а сыны Едутуна — пры браме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме. |
Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,
З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.
такім чынам, калі ўсе як адзін і затрубілі, і заспявалі, і зайгралі на цымбалах і іншых музычных інструментах, і высока ўзнялі голас, пачалі яны славіць Госпада аднагалосна і казаць: «Дзякуйма Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — запоўніўся воблакам дом Божы,
Святары ж спаўнялі свае абавязкі, і левіты з музычнымі інструментамі, якія справіў Давід цар для славы Госпада: «Бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — спявалі яны гімны Давіда, і Давід славіў Яго праз іх. Затым святары перад імі трубілі ў трубы, і ўвесь Ізраэль стаяў.