і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А святара Садока і братоў яго, святароў, паставіў перад скініяй Госпада на ўзгорку, што ў Габаоне, Біблія (пераклад А.Бокуна) а Цадока, сьвятара, і братоў ягоных, сьвятароў — перад Сялібай ГОСПАДА, на ўзгорку, які ў Гібэоне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне, |
і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.
Але Садок, святар, і Баная, сын Ёяды, і Натан, прарок, і Сямэй, і Рэй, і моцнае войска Давіда не былі на баку Адоніі.
Такім чынам, пайшоў цар у Габаон, каб там ускласці ахвяру; бо там быў найвышэйшы ўзгорак. Саламон усклаў на той ахвярнік тысячу цэласпаленняў.
І паклікаў Давід святароў: Садока і Абіятара, і левітаў: Урыэля, Асаю, Ёэля, Сямэю, Эліэля і Амінадаба,
Палатка ж Госпадава, якую Майсей пабудаваў у пустыні, і ахвярнік цэласпалення, былі тады на ўзвышшы ў Габаоне;
Такім чынам, вярнуўся Саламон з узвышша Габаон у Ерузаліме, ад палаткі сустрэчы і цараваў над Ізраэлем.