Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 14:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Давід паступіў так, як Бог яму загадаў, і паразіў войска філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зрабіў Давід, як загадаў яму Бог; і пабілі табар Філістынскі ад Гібэону аж да Гэзэры.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабіў Давід, як сказаў яму Бог; і разьбілі табар Філістымскі, ад Гаваона да Газэра.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 14:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

Дык Ной зрабіў усё, што загадаў яму Госпад; так і зрабіў.


І зрабіў Давід так, як загадаў яму Госпад; і перамог філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.


І калі пачуеш стукат крокаў у верхавінах дрэў тутавых, тады выступай у бой: бо рушыць Бог перад табой, каб разбіць войска філістынцаў».


І слава Давіда разышлася па ўсіх краінах, і Госпад нагнаў страх на ўсе народы.


Потым пачалася вайна з філістынцамі ў Газэры, у якой Сабахай Гусаціт забіў Сапу з роду Рэфы ды ўпакорыў іх.


Такім чынам, далі ім гарады для сховішча: Сіхэм з яго ваколіцамі на гары Эфраіма, Газэр з яго ваколіцамі,


Бо як на гары Паразім стане Госпад, як на лагчыне, што ў Габаоне, будзе гневацца, каб здзейсніць Сваю справу, Сваю справу новую, каб здзейсніць Сваё дзеянне, Сваё таямнічае дзеянне.


Калі пра гэта ведаеце, шчасныя будзеце, калі гэтак будзеце рабіць.


Вы – сябры Мае, калі рабіць будзеце ўсё, што Я загадваю вам.


Кажа тады Маці Яго паслугачам: «Зрабіце, што вам загадае».


І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.