І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану, каб сабраць у цябе, гаспадара майго, цара, увесь Ізраэль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І калі адпусціў Давід Абнэра і ён пайшоў у супакоі;
1 ЛЕТАПІСАЎ 11:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кіраўнікі адважных ваяроў Давіда, якія дапамаглі яму, каб ён стаў царом над усім Ізраэлем па слове Госпада, якое Ён сказаў Ізраэлю; Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось галоўныя, якія [былі] з волатаў Давіда, і якія ўмацоўвалі з ім валадарства ягонае, з усім Ізраілем, каб паставіць яго на валадара, паводле слова ГОСПАДА адносна Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось галоўныя мацакі ў Давіда, якія многа супрацоўнічалі зь ім у царстве ягоным, разам з усім Ізраілем, каб паставіць яго царом, па слове Гасподнім, над Ізраілем, |
І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану, каб сабраць у цябе, гаспадара майго, цара, увесь Ізраэль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І калі адпусціў Давід Абнэра і ён пайшоў у супакоі;
Такім чынам, прыбылі да цара ў Геброн усе старэйшыны Ізраэля, і Давід заключыў з імі запавет у Геброне перад Госпадам; і намасцілі яго на цара над Ізраэлем паводле слова Госпадавага, якое сказаў праз Самуэля.
яны дапамаглі Давіду супраць разбойнікаў; бо яны ўсе былі наймужнейшымі ваярамі ды сталі кіраўнікамі войска.
Гэта таксама лік кіраўнікоў войска, што далучыліся да Давіда, калі ён быў у Геброне, каб перанеслі ўладу Саўла на яго па слове Госпада:
сыны Юды, якія карысталіся шчытам і дзідай, — шэсць тысяч восемсот здольных ваяваць.
Усе гэтыя ваяры, падрыхтаваныя да бою, са шчырым сэрцам прыбылі ў Геброн, каб Давіда паставіць царом над усім Ізраэлем; але і ўсе іншыя з Ізраэля аднадушна хацелі, каб Давід быў царом.
А сыны Ізраэля па іх ліку: кіраўнікі родаў, тысячнікі і сотнікі ды валадары, якія служылі цару са сваімі дружынамі, прыходзячы і адыходзячы штомесячна на працягу года, кожная дружына налічвала чатыры тысячы.
Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.
І сказаў Госпад Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён не быў царом над Ізраэлем? Напоўні рог свой алеем і ідзі, бо Я пасылаю цябе да Ясэя з Бэтлехэма: бо паміж яго сыноў убачыў Я Сабе цара».