Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 27:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А сыны Ізраэля па іх ліку: кіраўнікі родаў, тысячнікі і сотнікі ды валадары, якія служылі цару са сваімі дружынамі, прыходзячы і адыходзячы штомесячна на працягу года, кожная дружына налічвала чатыры тысячы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы [дамоў] бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 27:1
18 Крыжаваныя спасылкі  

І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.


Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.


Давід раіўся з тысячнікамі і сотнікамі і з усімі кіраўнікамі,


І ён пасылаў іх у Лібан штомесяц па дзесяць тысяч на змену, так што па два месяцы яны былі ў сябе дома; і Аданірам быў загадчыкам над імі.


І назначаныя намеснікі дастаўлялі на стол цара Саламона і яго сатрапезнікаў усё неабходнае з вялікай руплівасцю кожны ў свой месяц.


І меў Саламон над усім Ізраэлем дванаццаць намеснікаў, якія рупіліся пра харчы для цара і дому яго; бо кожны з іх дапамагаў неабходным адзін месяц у год.


і ўстановіць сабе тысячнікаў, і сотнікаў, і аратых земляў сваіх, і жняцоў пасеваў, і кавалёў зброі і калясніц сваіх.


Дык выбраў я тады з вашых пакаленняў мужоў мудрых і выпрабаваных, і паставіў іх князямі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, кіраўнікамі над пяццюдзесяццю, кіраўнікамі над дзесяццю і загадчыкамі працы для пакаленняў вашых.


і, выбраўшы з усяго Ізраэля людзей здольных, ён зрабіў іх князямі народа, тысячнікамі і сотнікамі, і кіраўнікамі над пяццюдзесяццю, і кіраўнікамі над дзесяццю,


і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.


Першай дружынай у першы месяц кіраваў Есбаам, сын Забдзіэля, і пад ім — дваццаць чатыры тысячы ваяроў;


Так добраахвотна ўсклалі ахвяру кіраўнікі родаў, і кіраўнікі пакаленняў Ізраэля, таксама тысячнікі і сотнікі, і загадчыкі работ царскіх;


Калі ж мінуў доўгі час пасля таго, як Госпад даў Ізраэлю супакой ад усіх ворагаў навокал, і Ешуа быў ужо стары і ў гадах пажылых,


Вось імёны слаўных ваяроў Давіда: Есбаал Гахаманіт, кіраўнік між трох, ён падняў дзіду сваю на восемсот чалавек, якіх забіў адным разам.


Гэта кіраўнікі адважных ваяроў Давіда, якія дапамаглі яму, каб ён стаў царом над усім Ізраэлем па слове Госпада, якое Ён сказаў Ізраэлю;


Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы