1 КАРЫНФЯНАЎ 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А то брат з братам судзіцца, ды яшчэ перад бязвернымі? Біблія (пераклад А.Бокуна) Але брат з братам судзіцца, і гэта перад бязьвернымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але брат з братам судзіцца, і да таго ж перад няверуючымі. |
Калі на другі дзень з’явіўся ён між імі, а яны біліся між сабой, дык стараўся іх пагадзіць, кажучы: “Людзі, вы ж браты; чаму крыўдзіце адзін аднаго?”
Як адважваецца хтосьці з вас, маючы непаразуменне з іншым, судзіцца з ім перад нявернымі, а не перад святымі?
Ужо і тое для вас прыніжэнне, што судзіцеся між сабой. Чаму вам не лепш прыняць крыўду? Чаму не лепш пацярпець шкоду?
Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?
Калі ж хто не апякуецца над сваімі, тым больш хатнімі, той выракся веры і горшы за нявернага.