ЯНА 6:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо хлеб Божы ёсць Той, Які з неба сышоў і дае жыццё свету». Біблія (пераклад А.Бокуна) бо хлеб Божы ёсьць Той, Які зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо хлеб Божы ёсьць Той, Які сыходзіць зь нябёсаў і дае жыцьцё сьвету, |
Бо словы, якія Ты Мне даў, Я перадаў ім, і яны іх прынялі, ды праўдзіва пазналі, што Я ад Цябе выйшаў, і яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў.
І ніхто не ўзышоў на неба, толькі Той, Хто сышоў з неба, – Сын Чалавечы, Які ёсць у небе.
Сказаў тады ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба.
Гэты хлеб, які з неба сышоў, не так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есць гэты хлеб, будзе жыць вечна».
Сказаў ім Ісус: «Калі б Бог быў вашым Айцом, любілі б вы Мяне; бо Я ад Бога выйшаў і іду, і не Сам ад Сябе прыходжу, але Ён Мяне паслаў.
Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я – першы,