І купіў ён частку поля, на якой паставіў палатку сваю, ад сыноў Гамора, бацькі Сіхэма, за сто срэбранікаў.
ЯНА 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў тады ў самарыцянскі горад Сіхар, непадалёк ад паселішча, якое даў Якуб Язэпу, свайму сыну; Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, прыходзіць Ён у горад Самаранскі, называны Сыхар, недалёка поля, якое даў Якуб Язэпу, сыну свайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось прыходзіць Ён да горада Самарыйскага, называнага Сіхар, паблізу дзялянкі зямлі, дадзенай Якавам сыну свайму Язэпу, |
І купіў ён частку поля, на якой паставіў палатку сваю, ад сыноў Гамора, бацькі Сіхэма, за сто срэбранікаў.
І я даю табе болей, чым братам тваім, на адну частку, якую здабыў я з рукі амарэя мечам і лукам сваім».
Бо напэўна споўніцца слова, якое сказаў Госпад адносна ахвярніка, што ў Бэтэлі, і адносна ўсіх свяцілішчаў на ўзгорках, якія ў гарадах Самарыі».
і паслаў перад Сабой вестуноў. І, пакрочыўшы, яны ўвайшлі ў паселішча самарыцянскае, каб прыгатаваць для Яго.
Ці ж Ты большы за бацьку нашага Якуба, які нам даў гэтую студню, з якой сам піў, і сыны яго, і скаціна яго?»
І многа самарыцянаў з горада таго паверыла ў Яго дзеля слоў жанчыны, якая сведчыла: «Ён мне сказаў усё, што я толькі зрабіла».
і была там крыніца Якуба. І Ісус, змучаны дарогай, сядзеў пры крыніцы; было каля шостай гадзіны.
Таксама косці Язэпа, якія сыны Ізраэля забралі з Егіпта, пахавалі ў Сіхэме, на частцы поля, купленага Якубам ад сыноў Гамора, бацькі Сіхэма, за сто срэбранікаў, і стала яно ўласнасцю сыноў Язэпа.