Тады сказаў Ісус вучням Сваім: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной.
ЯНА 21:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа яму Ісус: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мной». Біблія (пераклад А.Бокуна) Кажа яму Ісус: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе? Ты ідзі за Мною!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус кажа яму: калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго? ты ідзі за Мною. |
Тады сказаў Ісус вучням Сваім: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной.
Бо, як маланка з’яўляецца на ўсходзе і віднеецца аж да захаду, такім будзе і прышэсце Сына Чалавечага.
А калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, прыйшлі вучні да Яго на адзіноце і пыталіся: «Скажы, калі гэта будзе, і які знак Твайго прышэсця і сканчэння веку?»
Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе анёлы разам з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
І казаў ім: «Сапраўды кажу вам: некаторыя, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, перш чым не ўбачаць, як Валадарства Божае прыйшло ў магутнасці».
А гэта сказаў, паказваючы, якою ён смерцю праславіць Бога. Ды, гэта сказаўшы, кажа яму: «Ідзі за Мной!»
Бо колькі разоў будзеце есці гэты хлеб і піць гэты келіх, будзеце абвяшчаць смерць Госпада, пакуль не прыйдзе.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы – ці ж не вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсця Госпада. Вось, земляроб спадзяецца на каштоўны плод зямлі, цярпліва чакаючы, пакуль не атрымае ранні і позні дождж,
гэтак і вы будзьце цярплівымі, умацоўвайце сэрцы вашы, бо набліжаецца прыйсце Госпадава.
Вось жа, прыходзіць у аблоках, і ўбачыць Яго ўсякае вока, і тыя, што Яго працялі, і залямантуюць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амін!
Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» Амін! Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!