Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 18:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пётра ж застаўся вонкі пры дзвярах. Выйшаў тады другі вучань, які быў знаёмы з першасвятаром, пагаварыў з прыдзверніцай ды ўвёў Пётру.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Пётар стаяў ля дзьвярэй звонку. Тады іншы вучань, які быў знаёмы з першасьвятаром, пайшоў, і сказаў прыдзьверніцы, і ўвёў Пятра.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А Пётр стаяў звонку за дзьвярыма. Потым другі вучань, які быў знаёмы першасьвятару, выйшаў і сказаў брамніцы, і ўвёў Пятру.

Глядзіце раздзел



ЯНА 18:16
7 Крыжаваныя спасылкі  

А Пётра сядзеў звонку на падворку. Адна ж служка падышла да яго, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілеянінам».


На дзень святочны намеснік меў звычай адпускаць народу аднаго вязня, якога хацелі б.


На свята ён меў звычай вызваляць ім аднаго з вязняў, каго б захацелі.


Дык увесь натоўп закрычаў: «Забі Яго, а адпусці нам Барабу»,


І калі Пётра пастукаў у дзверы, прыбегла дзяўчына, на імя Рода, паслухаць, хто там.