А копія лістоў, як закон, абвешчана была ва ўсіх правінцыях, каб ведалі ўсе народы ды прыгатаваліся на вызначаны дзень.
ЭСТЭР 8:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Копія ліста ў форме закону была абвешчана ва ўсіх правінцыях, каб усе народы ведалі, што юдэі прыгатаваліся ў той дзень спагнаць помсту на ворагах сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Водпіс пісаньня гэтага даецца як закон у акрузе і абвяшчаецца ўсім народам, і каб Юдэі былі гатовыя ў той дзень адпомсьціць ворагам сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьпіс з гэтага ўказу аддаць у кожную вобласьць, як закон, абвешчаны ўсім народам, каб Юдэі гатовыя былі да таго дня помсьціць ворагам сваім. |
А копія лістоў, як закон, абвешчана была ва ўсіх правінцыях, каб ведалі ўсе народы ды прыгатаваліся на вызначаны дзень.
І вырушылі вестуны на конях, спяшаючыся абвясціць, ды эдыкт царскі быў павешаны ў Сузах.
а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: «Госпадзе, святы і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?»
Тады Самсон усклікнуў да Госпада, кажучы: «Госпадзе, Божа, прыгадай пра мяне! І вярні мне толькі ў гэты раз даўнейшую сілу маю, Божа, каб мог я адпомсціць філістынцам за абодва вокі мае!»