а аддаў іх Кір, цар персаў, праз руку скарбніка Мітрыдата, які перадаў іх Сасабасару, князю юдэйскаму.
ЭЗДРЫ 8:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адважыў я ім срэбра, і золата, і пасудзіны — ахвяры для дома Бога нашага, што прынёс цар, і дарадчыкі яго, і кіраўнікі яго, і ўсе з Ізраэля тыя, хто быў там. Біблія (пераклад А.Бокуна) і адважыў ім срэбра, і золата, і начыньне, падараванае для Дому Бога нашага, якое ахвяравалі валадар і дарадцы ягоныя, і князі ягоныя, і ўвесь Ізраіль, які быў там. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддаў ім вагою срэбра, золата і посуд, - усё ахвяраванае на дом Бога нашага, і што ахвяравалі цар і радцы ягоныя і князі ягоныя, і ўсе Ізраільцяне, якія там былі. |
а аддаў іх Кір, цар персаў, праз руку скарбніка Мітрыдата, які перадаў іх Сасабасару, князю юдэйскаму.
Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў.
А на чацвёрты дзень у доме Бога нашага адважылі мы ўсё па ліку і вазе: срэбра, і золата, і пасудзіны — на рукі Мэрамота, сына Урыі, святара, і з ім быў Элеязэр, сын Пінхаса, і з імі былі Ёзабад, сын Ешуа, і Наадзія, сын Бэнуя, — левіты;
так што кожная міса важыла сто трыццаць сікляў срэбра, а кожная чара — семдзясят, гэта значыць увогуле ўсіх пасудзінаў са срэбра было дзве тысячы чатырыста па вазе святыні;
Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.