Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.
ЭЗДРЫ 7:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожны, хто не спаўняе старанна закону Бога твайго і закону цара, хай будзе асуджаны або на смерць, або на выгнанне, або на грашовае яго пакаранне, або, прынамсі, на вязніцу». Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсіх, хто ня будзе выконваць Закон Бога твайго і закон валадара дакладна, тых судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на кару маёмасьці, або на вязьніцу». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А хто ня будзе выконваць закона Бога твайго і закона цара, над тым не адкладваючы хай чыняць суд, ці тое на сьмерць, ці тое на выгнаньне альбо на грашовую даніну, альбо на ўвязьненьне ў цямніцу. |
Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.
і ва ўсякага, хто не прыйдзе ў тры дні па рашэнні кіраўнікоў і старэйшын, уся маёмасць будзе адабрана і ён сам будзе адлучаны ад супольнасці перасяленцаў.
Такім чынам, мною даецца загад, каб для кожнага чалавека, які зменіць гэтую пастанову, узялі з яго дома бервяно і каб быў ён падняты і прыбіты да яго; а дом яго хай будзе разбураны.
А Бог, Які захацеў, каб імя Яго было там, хай знішчыць усе царствы і народ, які выцягне руку сваю, каб занядбаць і разбурыць гэты дом Божы, што ў Ерузаліме. Я, Дарый, даў загад, я жадаю, каб ён быў дакладна выкананы».
Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.
“Пракляты той, хто не трымаецца слоў гэтага закону і не спаўняе іх у справе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.