СУДЗЬДЗЯЎ 7:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, тых, якія пілі ваду, падносячы яе да вуснаў рукой, было трыста чалавек; а ўсё астатняе мноства піло ўкленчыўшы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І тых, якія хлёбалі ваду рукой, [падносячы] да вуснаў, было трыста чалавек. А ўсе астатнія пілі ўкленчыўшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было тых, што хлябталі ротам сваім з рукі трыста чалавек; а ўвесь засталы народ кленчыў і піў ваду. |
І калі ён павёў народ да вады, сказаў Госпад Гедэону: «Хто языком будзе хлябтаць ваду, як звычайна сабакі хлебчуць, тых пастаў асобна; а хто ўкленчыўшы будзе піць ваду, таго пастаў на другі бок».
І кажа Госпад Гедэону: «Трыма сотнямі людзей, якія пілі ваду, Я вызвалю вас і аддам мадыянцаў у руку тваю; а ўсё астатняе мноства хай вернецца ў свае дамы».