Барак, сабраўшы сыноў Забулона і Нэфталі ў Кадэсе, вырушыў з дзесяццю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.
СУДЗЬДЗЯЎ 6:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў ён вестуноў да ўсяго пакалення Манасы, які і сам пайшоў за ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакалення Асэра, Забулона і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў ён пасланцоў да ўсяго Манасы, і яны сабралася пры ім, і паслаў пасланцоў да Асэра, Завулёна і Нэфталі, і яны пайшлі, каб з ім злучыцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў паслоў па ўсім племі Манасііным, і яно азвалася ісьці за ім; паслаў таксама паслоў да Асіра, Завулона і Нэфталіма, і гэтыя пайшлі насустрач ім. |
Барак, сабраўшы сыноў Забулона і Нэфталі ў Кадэсе, вырушыў з дзесяццю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.
Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэса Нэфталімава і сказаць яму: «Вось што загадаў табе Госпад, Бог Ізраэля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Забулона.
Сабраліся ж ізраэльцы з пакаленняў Нэфталі і Асэра і з усяго пакалення Манасы і гналіся за мадыянцамі.
Скажы народу і аб’яві ўсім, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, хай той вернецца”». І сышлі яны з гары Галаад, і вярнулася з народу дваццаць дзве тысячы, а засталося толькі дзесяць тысяч.