Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 6:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 І паслаў паслоў па ўсім племі Манасііным, і яно азвалася ісьці за ім; паслаў таксама паслоў да Асіра, Завулона і Нэфталіма, і гэтыя пайшлі насустрач ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 І паслаў ён пасланцоў да ўсяго Манасы, і яны сабралася пры ім, і паслаў пасланцоў да Асэра, Завулёна і Нэфталі, і яны пайшлі, каб з ім злучыцца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 І паслаў ён вестуноў да ўсяго пакалення Манасы, які і сам пайшоў за ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакалення Асэра, Забулона і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 6:35
6 Крыжаваныя спасылкі  

Варак склікаў Завулонцаў і Нэфталімцаў у Кедэс, і пайшлі сьледам за ім дзесяць тысяч чалавек, і Дэвора пайшла зь ім.


Дэвора паслала і паклікала Варака, сына Авінаамавага, з Кедэса Нэфталімавага, і сказала яму: загадвае табе Гасподзь, Бог Ізраілеў: ідзі, падыміся на гару Фавор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч чалавек з сыноў Нэфталімавых і сыноў Завулонавых;


Завулон - гэта люд, які душу сваю асудзіў на сьмерць, і Нэфталім на вышынях поля.


І пакліканы Ізраільцяне з племя Нэфталімавага, Асіравага і ўсяго племя Манасіінага, і пагналіся за Мадыяніцянамі.


дык вось, абвясьці ў вушы народу і скажы: «хто палахлівы і баязьлівы, той няхай вернецца і пойдзе назад з гары Галаада». І вярнулася народу дваццаць дзьве тысячы, а дзесяць тысяч засталося.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы