Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




РЫМЛЯНАЎ 9:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо слова спаўняецца, і рашуча здзейсніцца паводле справядлівасці, Госпад здзейсніць на зямлі Сваё слова без адкладу».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

бо, сканчваючы слова і прысьпешваючы ў праведнасьці, хутка зьдзейсьніць Госпад слова на зямлі».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

бо дзею заканчвае і скора вырашыць па праўдзе, дзею рашучую ўчыніць Гасподзь на зямлі»

Глядзіце раздзел



РЫМЛЯНАЎ 9:28
11 Крыжаваныя спасылкі  

Шчасны той, каго Ты абярэш і прымеш; будзе жыць ён у палацах Тваіх. Мы напоўнімся дабротамі дому Твайго, святасцю святыні Тваёй.


ГЭ. Госпад жа вечна трывае, прыгатаваў Ён на суд пасад Свой.


Бо хоць бы народ твой, Ізраэль, быў, як пясок марскі, рэшткі з яго вернуцца. Вынішчэнне вызначана, каб здейснілася справядлівасць,


бо Госпад, Бог Магуццяў, здзейсніць вынішчэнне, якое пастаноўлена, на ўсёй зямлі.


А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.


і ўзвысіцца Госпад Магуццяў на судзе, і Бог святы акажа Сваю святасць па справядлівасці,


Бо тады будзе вялікая пакута, якой не было ад пачатку свету аж дасюль, дый не будзе.


таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».


І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.