таму кіраваўся я ва ўсім прыказаннямі Тваімі, узненавідзеў любую дарогу маны.
Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу.
Спявае ён людзям і кажа: “Я зграшыў і парушыў справядлівасць, але я не адплачана мне.
Праз прыказанні Твае атрымаў я разуменне; таму ненавіджу любую дарогу маны.
Адцураешся Ты ўсіх адступнікаў ад пастановаў, бо задума іх — мана.
Хай апявае язык мой прырачэнне Тваё, бо ўсе загады Твае — справядлівасць.
Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.
Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.
Кожнае слова Бога — гэта надзейны шчыт для тых, хто ўскладае на яго надзею.
Вось жа, закон сам па сабе святы, і прыказанне святое, і справядлівае, і добрае.
Ведаем бо, што закон духоўны, а я – цялесны, праданы граху.
А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон – добры.
Бо паводле ўнутранага чалавека захапляюся законам Божым,
І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?