Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
ПЕСЬНЯ 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ўжо зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вось, зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся; |
Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь.
З’явіліся ўжо краскі на зямлі, час абразання вінаграду настаў; і ўжо голас туркаўкі чуваць у нашай зямлі.
Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».
Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.