і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.
МАЦЬВЕЯ 9:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо яна казала сама ў сабе: «Калі толькі дакрануся да вопраткі Яго, збаўлена буду». Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею. |
і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.
Бо многіх аздараўляў, таму кідаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.
І ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла магутнасць ды аздараўляла ўсіх.
так што нават хусткі і паясы з яго цела клалі на хворых, і хваробы пакідалі іх, ды выходзілі ліхія духі з іх.