дык разарваў на сабе адзенне, і прыбег да братоў сваіх, і закрычаў: «Хлопца няма, а я, куды я пайду?»
МАЦЬВЕЯ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Чуецца голас у Раме, лямант, плач і галашэнне вялікае: Ракель плача па сынах сваіх і не можа суцешыцца, бо іх няма». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма». Біблія (пераклад В. Сёмухі) «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма». |
дык разарваў на сабе адзенне, і прыбег да братоў сваіх, і закрычаў: «Хлопца няма, а я, куды я пайду?»
І сказаў бацька Якуб: «Зрабілі вы, што я застаюся без дзяцей: Язэпа няма, Сімяон у вязніцы, Бэньяміна забярэце. На мяне ўсе гэтыя беды нахлынулі».
Гэта кажа Госпад: «Чуецца ў Раме голас ляманту, плач і галашэнне Ракелі, якая аплаквае сыноў сваіх і не хоча супакоіцца дзеля іх, бо няма іх».
Чую голас быццам парадзіхі, як бы стогны першы раз нараджаючай жанчыны, — голас дачкі Сіёна, якая канае і выцягвае рукі свае: “О, гора мне, бо млее душа мая паміж забойцаў!”
І разгарнуў Ён яго перада мною; а быў ён спісаны з аднаго і другога боку, і былі ў ім запісаны нараканні, і галашэнні, і бедаванні.
А ўсе плакалі і галасілі па ёй. А Ён сказаў: «Не плачце, бо яна не памерла, але спіць».
Потым глянуў я і пачуў аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ўскрыкваючы: «Гора, гора, гора тым, хто жыве на зямлі ад гукаў іншых труб трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць».