Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 17:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён сказаў: «Пэўна». І калі ён увайшоў у дом, папярэдзіў яго Ісус, кажучы: «Як табе здаецца, Сімоне? Валадары зямныя з каго бяруць чынш або падатак: са сваіх сыноў ці з чужых?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён кажа: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як ты думаеш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці даніну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ён кажа: так. І калі ўвайшоў ён у дом, дык Ісус, папярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сымоне? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых?

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 17:25
8 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж той адказаў: «З чужых», – сказаў яму Ісус: «Значыць, сыны вольныя.


Скажы нам тады, як Табе здаецца, ці належыць плаціць падатак цэзару, ці, можа, не?»


Пакажыце мне манету на падатак». І яны падалі Яму дынар.


Кажуць Яму: «Цэзара». Тады сказаў ім: «Тое, што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае – Богу».


Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.


Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»


І сказаў адзін з ізраэльцаў: «Ці бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зневажаць Ізраэль. Дык чалавека, які б забіў яго, цар узнагародзіў бы вялікімі багаццямі, і дачку сваю даў бы яму за жонку, і дом бацькі яго вызваліў бы ад падатку ў Ізраэлі».