Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 17:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І калі яны прыйшлі ў Кафарнаўм, падышлі да Пётры тыя, што збіралі дыдрахмы, і сказалі: «Настаўнік ваш ці заплаціць дыдрахму?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Калі ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дыдрахмаў і сказалі: «Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі зьбіральнікі дыдрахмаў да Пятра і сказалі: Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 17:24
5 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага,


А гэта будзе павінен даць кожны, хто падпадае пад падлік: паўсікля паводле вагі святыні, — а сікль мае дваццаць гераў, — паўсікля на ахвяру Госпаду.


Адну бэку, гэта значыць паўсікля паводле памеру сікля святога, даў кожны, хто падпаў пад спіс, пачынаючы ад дваццаці гадоў і вышэй, ад шасцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці мужчын.


Калі ж вы любіце тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі не робяць таго?


І прыбылі ў Кафарнаўм. І, калі былі ў доме, спытаў Ён іх: «Аб чым вы ў дарозе разважалі між сабою?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы