І клікаў ён Госпада, і маліўся: «Госпадзе, Божа мой, няўжо ўдаву, у якой я, як госць, жыву, Ты пакараў, каб забраць жыццё ў сына яе?»
МАЦЬВЕЯ 17:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам.» Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэты ж род выходзіць толькі праз малітву і пост». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам. |
І клікаў ён Госпада, і маліўся: «Госпадзе, Божа мой, няўжо ўдаву, у якой я, як госць, жыву, Ты пакараў, каб забраць жыццё ў сына яе?»
і я звярнуў твар мой да Госпада, Бога майго, каб я прасіў і маліўся ў пастах, зрэбніцы ды попеле.
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, жывуць там. І будзе пазнейшае чалавеку таму горшым за першае. Так будзе і гэтаму роду крывадушнаму».
Калі яны знаходзіліся ў Галілеі, сказаў ім Ісус: «Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,
І, калі яны адпраўлялі службу Госпадаву і посцілі, сказаў Дух Святы: «Вылучыце мне Барнабу і Саўла на дзейнасць, на якую Я іх паклікаў».
Потым з малітвай і постам для кожнай царквы прызначылі з іх ліку старэйшых ды даручылі іх Госпаду, у Якога ўверылі.
Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб прысвяціць сябе посту і малітве, і потым зноў будзьце разам, каб шатан не спакушаў вас праз няўстрыманасць вашу.
у працы і знямозе, у частым чуванні, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і галізне,
ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых