Калі Ісус пачуў пра гэта, Ён адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, калі пачулі, многія людзі пайшлі за Ім следам пехатою з гарадоў.
МАЦЬВЕЯ 14:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Месца тут пустыннае, і час ужо позні; адпусці людзей, каб, пайшоўшы ў селішчы, купілі сабе харчоў». Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі настаў вечар, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Тут месца пустыннае, і гадзіна ўжо позьняя; адпусьці натоўпы, каб, пайшоўшы ў мястэчкі, купілі сабе ежы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе. |
Калі Ісус пачуў пра гэта, Ён адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, калі пачулі, многія людзі пайшлі за Ім следам пехатою з гарадоў.
А Ён не адказаў ёй ані слова. А вучні Яго, падышоўшы, прасілі Яго, кажучы: «Адпусці яе, бо яна крычыць нам услед».
Калі іх галодных адпраўлю дамоў, аслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк».
А дзень пачаў сыходзіць, і, падышоўшы да Яго, дванаццаць сказалі Яму: «Адпусці людзей, каб пайшлі ў пасяленні і вёскі, што навокал, і знайшлі, што паесці, бо тут мы ў пустынным месцы».