МАРКА 9:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што гэта значыць: «уваскрэснуць з мёртвых». Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны прынялі гэтае слова, пытаючыся адзін аднаго: «Што гэта значыць: уваскрэснуць з мёртвых?». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яны стрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што азначае: уваскрэснуць зь мёртвых? |
І, адвёўшы Яго, Пётра пачаў Яго папракаць, кажучы: «Пашкадуй Сябе, Госпадзе, да не прыйдзе гэта на Цябе».
І, калі яны сыходзілі з гары, загадаў ім Ён, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.
Спачатку вучні Яго не зразумелі гэтага, але, калі Ісус ужо быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі, што так было пра Яго напісана і так і здзейснілася з Ім.
Некаторыя з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім. І некаторыя казалі: «Што хоча сказаць гэты балбатун?» Іншыя ж: «Здаецца, што ён абвяшчае новых багоў», бо дабравесціў ім Ісуса і ўваскрэсенне.