І казаў Ён ім: «Вам дадзена ведаць таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія звонку, усё стаецца ў прыпавесцях,
МАРКА 8:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады пытаўся Ён у іх: «А вы за каго Мяне лічыце?» Адказваючы, гаворыць Яму Пётра: «Ты – Хрыстос!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён кажа ім: «А вы кім называеце Мяне?» І адказваючы, Пётар кажа Яму: «Ты — Хрыстос!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты - Хрыстос. |
І казаў Ён ім: «Вам дадзена ведаць таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія звонку, усё стаецца ў прыпавесцях,
І сказаў Ён ім: «А вы за каго Мяне лічыце?» Адказваючы, сказаў Пётра: «За Хрыста Божага».
Гаворыць Яму: «Так, Госпадзе; я веру, што Ты – Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у свет».
Жанчыне ж казалі: «Ужо не дзеля твайго аповеду верым; але дзеля таго, што пачулі і ведаем, што Ён – сапраўды Збаўца свету, Хрыстос».
Адказаў Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, да каго ж мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага;
І калі ехалі па дарозе, пад’ехалі да нейкай вады, і гаворыць еўнух: «Вось вада, што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»
Дык Ён для вас, веруючых, – гонар, а для няверуючых «камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла»
Кожны, хто верыць, што Ісус ёсць Хрыстос, той ад Бога нарадзіўся; і кожны, хто любіць Бога, Які нарадзіў, любіць і Таго, Хто з Яго нарадзіўся.