Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае.
МАРКА 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё гэта ліха з нутра выходзіць ды паганіць чалавека». Біблія (пераклад А.Бокуна) Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека, |
Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае.
І гаворыць ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа яго апаганіць,
чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзненні, пыха, глупства.
І, устаўшы, выйшаў Ён адтуль у межы Тыра і Сідона. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто аб гэтым не ведаў, і схавацца не змог.
Калі хто знішчыць святыню Бога, таго знішчыць Бог, бо святыня Божая – святая, і гэта ёсць вы.
Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверуючым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленне.
Падобна будзе і тым легкадумным, што паганяць цела, зневажаюць улады ды блюзняць супраць вышэйшых.