Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАРКА 7:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І, устаўшы, выйшаў Ён адтуль у межы Тыра і Сідона. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто аб гэтым не ведаў, і схавацца не змог.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І, устаўшы адтуль, Ён адыйшоў у межы Тыру і Сідону. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не даведаўся, але ўтоіцца ня змог.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца.

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 7:24
19 Крыжаваныя спасылкі  

Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Хета,


І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы.


Забулон на беразе мора будзе жыць і ў прыстані караблёў, пашыраючыся аж да Сідона.


Ён сказаў: «Не будзеш ты болей выхваляцца, зганьбаваная дзяўчына, дачка Сідона; падыміся, перапраўся ў Кітым: там таксама не будзе табе супакою».


Не будзе крычаць і не падыме голасу, не пачуецца голас яго на двары.


«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.


«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.


А калі Ён увайшоў у дом, падышлі да Яго сляпыя, і кажа ім Ісус: «Ці верыце, што Я магу вам гэта зрабіць?» Сказалі Яму: «Несумненна, Госпадзе».


І па некалькіх днях зноў Ён наведаў Кафарнаўм, і людзі пачулі, што Ён у доме,


Усё гэта ліха з нутра выходзіць ды паганіць чалавека».


Бо адна жанчына, у якой дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног.


І, зноў пакінуўшы межы Тыра і Сідона, пайшоў Ён да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкапаля.


Падобна і добрыя ўчынкі яўныя, а калі інакш, схавацца не змогуць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы