Але ён, адышоўшы, пачаў шмат распавядаць ды шырыць слаўную чутку так, што ўжо Ён не мог адкрыта пайсці ў горад, але быў звонку ў бязлюдных мясцінах. І адусюль сыходзіліся да Яго.
МАРКА 3:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўваходзяць у дом; і сышлося зноў мноства народа, так што не маглі нават хлеба з’есці. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыходзяць у дом; і зноў зыходзіцца натоўп, так што не маглі яны нават хлеба паесьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці. |
Але ён, адышоўшы, пачаў шмат распавядаць ды шырыць слаўную чутку так, што ўжо Ён не мог адкрыта пайсці ў горад, але быў звонку ў бязлюдных мясцінах. І адусюль сыходзіліся да Яго.
Затым Ісус разам з вучнямі Сваімі адышоў да мора. І вялікі натоўп з Галілеі ішоў за Ім, і з Юдэі,
Дык сказаў Ён вучням Сваім, каб парупіліся пра лодку, каб вялікае мноства людзей не заціснула Яго.
І Ён гаворыць ім: «Ідзіце вы адны ў пустыннае месца ды адпачніце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесці не мелі часу.
І, калі Ісус увайшоў у дом ад народа, пыталіся вучні Яго пра сэнс гэтай прыпавесці.
І, калі Ён увайшоў у дом, вучні Яго ўжо адзін на адзін пыталіся ў Яго: «Чаму мы не змаглі яго выгнаць?»
І, выйшаўшы з імі, затрымаўся на роўным месцы разам з натоўпам Сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліма, з узбярэжжа Тыра і Сідона,