завяду іх на гару Маю святую ды пацешу іх у доме малітвы Маёй: цэласпаленні іх і ахвяры іх будуць мілымі на Маім ахвярніку, бо дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў, —
МАРКА 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І навучаў іх, кажучы: «Няўжо не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І навучаў, кажучы ім: «Ці ж не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: ёдом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаўё? - а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў. |
завяду іх на гару Маю святую ды пацешу іх у доме малітвы Маёй: цэласпаленні іх і ахвяры іх будуць мілымі на Маім ахвярніку, бо дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў, —
Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.
Можа, пячорай разбойнікаў стаўся ў вачах вашых гэты дом, над якім прызывалася імя Маё? Вось, Я і бачу, — кажа Госпад. —
кажучы ім: «Напісана: “І будзе дом Мой домам малітвы”. А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
І знайшоў у святыні тых, што прадавалі валоў, авец і галубоў, і мянялаў грошай, што сядзелі.
і тым, што прадавалі галубоў, сказаў: «Выносьце гэта адсюль! Не рабіце дома Айца Майго домам гандлю».