дык падлічыць ён гады ад часу продажу і зверне рэшту пакупніку, і гэтак верне сваю маёмасць.
ЛЯВІТ 27:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі хто [ахвяруе сваю зямлю] праз некаторы час, то святар вылічыць за яго суму грошай па гадах, якія засталіся, колькасць аж да юбілею, ды будзе зніжана ацаненне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць срэбра паводле гадоў, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, і зьменшыць ацэнку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй; |
дык падлічыць ён гады ад часу продажу і зверне рэшту пакупніку, і гэтак верне сваю маёмасць.
Калі хто ахвяруе дом свой Госпаду як святую рэч, дык святар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як святар яго ацэніць, такая будзе яго вартасць.
Калі хто ахвяруе поле сваё ў год юбілейны, то хай будзе ацэнена ў столькі, колькі можа каштаваць.
Калі той, хто ахвяраваў зямлю, захоча выкупіць яе, то дадасць пятую частку грошай ацанення і будзе мець яе.
то святар вылічыць суму ацанення за [зямлю] паводле колькасці гадоў да юбілейнага года, і той, хто ахвяраваў, аддасць яе ў той самы дзень як святую рэч для Госпада.