Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 27:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Калі хто ахвяруе дом свой Госпаду як святую рэч, дык святар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як святар яго ацэніць, такая будзе яго вартасць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Калі хто пасьвяціць дом свой ГОСПАДУ як сьвятую рэч, тады сьвятар ацэніць той дом, ці ён добры, ці благі. Як сьвятар ацэніць яго, так і будзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 27:14
8 Крыжаваныя спасылкі  

Калі хто захоча выкупіць яе, то тады той, хто складае, хай дасць пятую частку звыш ацанення.


А калі той, хто яго ахвяраваў, захоча адкупіць яго, то дадасць пятую частку кошту яго і будзе мець дом.


Калі хто ахвяруе поле сваё ў год юбілейны, то хай будзе ацэнена ў столькі, колькі можа каштаваць.


А калі хто [ахвяруе сваю зямлю] праз некаторы час, то святар вылічыць за яго суму грошай па гадах, якія засталіся, колькасць аж да юбілею, ды будзе зніжана ацаненне.


Аднак, калі яна адыдзе ў год юбілею, то будзе святой рэччу для Госпада, як поле пад клятвай; валодаць ёю будзе святар.


Усё, што заклятае ў Ізраэлі, хай тваім будзе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы