і хай карыстаюцца імі Аарон і сыны яго, калі будуць уваходзіць у палатку сустрэчы, або калі будуць прыступаць да ахвярніка, каб служыць у свяцілішчы, каб не памерці ад правіннасці: гэта пастанова вечная хай будзе для Аарона і патомства яго па ім.
ЛЯВІТ 22:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай выконваюць Мае прыказанні, каб не мелі дзеля таго граху, ды каб з гэтай прычыны не памерлі, калі спаганяць іх. Я — Госпад, Які асвячае іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай захоўваюць загады Мае, каб ня мелі грэху і каб не памерлі з прычыны таго, што зьняважаць іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай шануюць яны загады Мае, каб не панесьці на сабе грэху і не памерці ў ім, калі парушаць гэта. Я Гасподзь, Які асьвячае іх. |
і хай карыстаюцца імі Аарон і сыны яго, калі будуць уваходзіць у палатку сустрэчы, або калі будуць прыступаць да ахвярніка, каб служыць у свяцілішчы, каб не памерці ад правіннасці: гэта пастанова вечная хай будзе для Аарона і патомства яго па ім.
каб пасля таго, як ён кіне кадзіла на агонь перад Госпадам, яго воблака і дым закрылі перамольню, якая над каўчэгам сведчання, і так не памрэ.
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.
Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».
і не павінны сцягваць на сябе віну, калі будуць есці пасвечанае сваё. Я — Госпад, Які асвячае іх».
каб не набліжаліся больш да палаткі сустрэчы і каб не дапусціліся граху аж да смерці.
І не грашыце ў гэтым, зберагаючы для сябе адборнае і тлустае, каб не апаганіць ахвяры сыноў Ізраэля і не памерці”».
Дык любі Госпада, Бога твайго, і пільнуй Яго настаўленні і загады, законы і прыказанні ўвесь час.