ЛЯВІТ 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ахвяра твая будзе з патэльні, то хай будзе пшанічная мука неквашаная ды запраўленая алеем. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ахвяра тая будзе з патэльні, няхай будзе з пшанічнай мукі, няквашанай, запраўленай алеем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з патэльні, дык гэта павінна быць пшанічная мука, зьмяшаная з алеем, прэсная, |
Яна павінна быць прыгатавана на патэльні, скропленай алеем. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе падзеленую на кавалкі, ахвяру на наймілейшы пах Госпаду.
калі ахвяра будзе выказам падзякі, то хай складаюць хлябы без закваскі, скропленыя алеем, і прэсныя аладкі, змочаныя алеем, ды прыгатаваную пшанічную муку ў выглядзе аладак, скропленых сумессю алею.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,