Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
ЛЯВІТ 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спаліць святар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і спаліць сьвятар у памяць частку зерня і алею з усім ліванам: гэта ахвяра Госпаду. |
Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай абмые [іх] вадой і хай запаліць гэта святар на ахвярніку як цэласпаленне, як ахвяру агнявую з найпрыемнейшым пахам для Госпада.
Толькі пяршыні з гэтага прынясіце як дары Госпаду, але хай не ўскладаюцца яны на ахвярнік, каб спаліць на пах прыемны.
Калі прыносіш ахвяру з пяршынь пладоў тваіх Госпаду, то прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне свежых каласоў на ахвяру першых пладоў тваіх,
і возьме памятную частку ахвяры ды спаліць на ахвярніку: гэта ахвяра агнявая, на прыемны пах Госпаду.
Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.