«І ўчыню Я, што егіпцяне кінуцца на егіпцян; і кожны будзе ваяваць супраць брата свайго, кожны — супраць сябра свайго, горад з горадам, валадарства з валадарствам.
ЛУКАША 21:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Далей казаў ім: «Паўстане народ на народ і царства на царства, Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства; |
«І ўчыню Я, што егіпцяне кінуцца на егіпцян; і кожны будзе ваяваць супраць брата свайго, кожны — супраць сябра свайго, горад з горадам, валадарства з валадарствам.
І будзе ў той дзень сярод іх страшная трывога Госпада, чалавек схопіць за руку блізкага свайго, і падымецца рука яго на руку блізкага яго.
Бо падымецца народ на народ ды царства на царства, ды будуць месцамі землятрусы і голад, і смуты. Гэта пачатак пакут.
і будуць вялікія землятрусы, і месцамі голад і пошасці, і будуць страхі, ды знакі вялікія з неба.
А калі пачуеце пра войны і замяшанні, не злякайцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ не зараз канец».
І вось, адзін з іх, імем Агаб, устаўшы, даў знак праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад; і стаўся ён за цэзара Клаўдзія.
Што кажа «яшчэ раз», дык абвяшчае змяненне расхістанага як створанага, каб заставалася непахіснае.