А калі хто захоча скласці ў ахвяру Госпаду птушку на цэласпаленне, хай складзе ахвяру сваю з туркавак або з маладых галубоў,
ЛУКАША 2:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды каб скласці ахвяру паводле таго, што сказана ў законе Госпада: пару туркавак або два галубы. Біблія (пераклад А.Бокуна) і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў Законе Госпада, пару туркавак ці двух галубянятак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя. |
А калі хто захоча скласці ў ахвяру Госпаду птушку на цэласпаленне, хай складзе ахвяру сваю з туркавак або з маладых галубоў,
«Прамаўляй да сыноў Ізраэля і гавары ім: “Калі жанчына пачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай, як у дні месячных яна будзе нячыстай.
Калі б рука яго не знайшла дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, хай прынясе дзесятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; хай не палівае яе алеем ды хай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.