А, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які завецца Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: «Назарэем будзе звацца».
ЛУКАША 18:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі яму: «Ісус Назарэй праходзіць». Біблія (пераклад А.Бокуна) Яму паведамілі, што Ісус з Назарэту ідзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе. |
А, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які завецца Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: «Назарэем будзе звацца».
І пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І Маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў Сваім сэрцы.
Піліп жа знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсей у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпа з Назарэта».
Пілат напісаў таксама надпіс і змясціў над крыжам. А было напісана: «Ісус Назарэй, Цар Юдэйскі».
Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,
дык хай будзе ведама ўсім вам ды ўсяму народу Ізраэля, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі і Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, у Яго імя гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.
бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось, цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!