ЛІКІ 4:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ад трыццаці гадоў і вышэй — аж да пяцідзесяці, здатных да спаўнення службы ў скініі і да выканання абавязкаў у палатцы сустрэчы, Біблія (пераклад А.Бокуна) ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да спаўненьня службы ў Сялібе і да працаў пры [нашэньні] цяжараў у Намёце Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы ў працы і нашэньня ў скініі сходу; |
І былі палічаны левіты ад трыццаці гадоў і вышэй, і было налічана іх трыццаць восем тысяч мужчын.
І калі ў час зняцця з лагера Аарон і сыны яго пакрыюць святыню і ўсе прыналежнасці яе, тады падыдуць сыны Кагата, каб пакрытае несці, і хай не дакранаюцца да каўчэга сведчання, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кагата ў палатцы сустрэчы.
ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да таго, каб стаяць і служыць у палатцы сустрэчы.
ад трыццаці і вышэй — аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да выканання службы сваёй і для службы ў палатцы сустрэчы.
Гэта лік пакаленняў сыноў Кагата, што служаць у палатцы сустрэчы. Іх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.
Усіх, хто быў палічаны ад левітаў і каго палічылі пайменна Майсей, і Аарон, і князі Ізраэля па родах і сем’ях бацькоў іх