І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.
ЛІКІ 35:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нельга прымаць выкуп за душу забойцы, які варты смерці, павінен ён быць пакараны смерцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не бярэце выкупу за душу ўбойцы, які заслужыў сьмерці, ён сьмерцю памрэ. |
І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.
І габаонцы сказалі яму: «Не трэба нам ні срэбра, ні золата ад Саўла або ад дому яго; і не трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраэля». Сказаў ім цар: «Што вы толькі скажаце, я зраблю вам».
Калі хто наўмысна забіў блізкага свайго і падступна, то ад ахвярніка Майго адцягні яго, каб памёр.
І Я буду судзіць цябе, як судзяцца чужаложніцы і забойцы, і выдам цябе ў кроў абурэння і руплівасці.
Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і ўдараны памер, падобна хай будзе пакараны.
Забойцу на падставе слоў сведкаў караюць смерцю; на падставе сведчання аднаго чалавека ніхто на смерць не можа быць асуджаны.
Не бярыце выкуп, каб уцёк ён у горад прыбежышча свайго, а не каб ён вярнуўся і жыў у сваёй зямлі перш, чым памрэ першасвятар.