а таксама дзесятую частку эфы найчысцейшай пшанічнай мукі, апырсканай выціснутым алеем, што мае мець колькасць у чацвёртую частку гіна; віно дзеля ўзлівання той жа колькасці на адно ягня.
ЛІКІ 28:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ахвяруйце віно — чацвёртую частку гіна на кожнае ягня; у свяцілішчы ўчыняйце ўзліванне п’янлівага пітва Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) І як ахвяру вадкую чацьвёртую частку гіну [віна] на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце ахвяру вадкую, сікеру для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паліваньне пры ёй чацьвярціну гіна на адно ягня; на сьвятым месцы палівай паліваньне, віно Госпаду. |
а таксама дзесятую частку эфы найчысцейшай пшанічнай мукі, апырсканай выціснутым алеем, што мае мець колькасць у чацвёртую частку гіна; віно дзеля ўзлівання той жа колькасці на адно ягня.
гэта ахвяра Госпаду, цэласпаленне вечнае ў пакаленнях вашых, ля ўваходу ў палатку сустрэчы перад Госпадам, дзе Я буду сустракацца з вамі, каб гаварыць з табою.
Не ахвяруйце на ім кадзіла іншага складу, ані цэласпалення, ані перамольную ахвяру, ані ўзліванні не ліце.
У ваколіцах яра — удзельнічанне тваё, яны — доля твая; для іх выліваў вадкасці, складаў ахвяру. Ці ж з іх буду мець пацеху?
Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.
Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай абмые [іх] вадой і хай запаліць гэта святар на ахвярніку як цэласпаленне, як ахвяру агнявую з найпрыемнейшым пахам для Госпада.
і разам з ім ахвяру з ежы з дзвюх дзесятых мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на прыемны пах Госпаду, а таксама ахвяру вадкую Яму, чвэрць гіна віна.
і віна для ўчынення ўзліванняў той жа колькасці ў ахвяру дзеля паху, найпрыемнейшага для Госпада.
як ахвяру з вадкасці павінен даць разам з ахвярай цэласпалення або з ахвярай прымірэння чацвёртую частку гіна віна на кожнае ягня.
а да паху, прыемнага Госпаду, хай прынясе віна для ўзлівання — трэцюю частку таго ж памеру.
А ўзліванні да іх хай будуць такія: палова гіна віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіна — на барана і адна чацвёртая гіна — на ягня. Гэта цэласпаленне хай будзе ў кожны першы дзень месяца ва ўсе месяцы года.
апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яе. Ахвяруйце ўсё беззаганнае разам з узліваннямі.
Гэта цэласпаленне нязменнае, якое склалі вы на гары Сінай дзеля найпрыемнейшага паху як агнявую ахвяру Госпаду;
І такім жа чынам другое ягня ахвяруй увечары адпаведна парадку ранішняга ахвяравання: гэта ахвяра агнявая дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.