І было сказана яму: «Ведай гэта наперад, што нашчадкі твае будуць прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і аддадуць іх у няволю, і прыгнятаць будуць чатырыста гадоў;
ЛІКІ 20:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі перабраліся бацькі нашы ў Егіпет і мы пражылі там шмат часу, і як егіпцяне вынішчалі нас і бацькоў нашых, Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшлі бацькі нашыя ў Эгіпет, і жылі ў Эгіпце шмат дзён, і Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бацькі нашыя перайшлі ў Егіпет, і мы жылі ў Егіпце многа часу, і дрэнна абыходзіліся Егіпцяне з намі і бацькамі нашымі; |
І было сказана яму: «Ведай гэта наперад, што нашчадкі твае будуць прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і аддадуць іх у няволю, і прыгнятаць будуць чатырыста гадоў;
а таксама ўзялі яны ўсё, што мелі ў зямлі Ханаан. І прыбылі яны ў Егіпет, Якуб і ўсе нашчадкі яго,
А ў сёмы дзень сталася, што памерла дзіця. І паслугачы Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла; бо гаварылі яны: «Вось, калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы яму, і ён не слухаў голасу нашага. Цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”? Можа зрабіць ён што благое!»
загадваючы ім: «Калі будзеце прымаць роды ў гебраяк і надыдзе час нараджэння, то глядзіце: калі будзе [дзіця] мужчынскага роду — забівайце яго; калі будзе жаночага роду — захоўвайце».
А фараон загадаў усяму свайму народу, кажучы: «Калі што народзіцца мужчынскага роду — кідайце ў раку, калі што жаночага — захоўвайце».
І былі збітыя бізунамі кіраўнікі сыноў Ізраэля, якіх наглядчыкі фараона паставілі над імі, кажучы: «Чаму не вырабляеце колькасць цэглы, як раней, ані ўчора, ані сёння?»
Мы памятаем, як у Егіпце мы елі дарма рыбу; памятаем агуркі, гарбузы, цыбулю і часнок.
Ці мала табе, што ты вывеў нас з зямлі, што ацякала малаком і мёдам, каб загубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш валадарыць над намі?
З Кадэса паслаў Майсей паслоў да цара Эдома, каб яны сказалі: «Так кажа брат твой, Ізраэль: “Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас,
і як мы клікалі Госпада, і як выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла, Які вывеў нас з Егіпта. І вось мы ў горадзе Кадэсе, што знаходзіцца пры межах тваіх, размясціліся
Ён подступам пачаў прыгнятаць народ наш і прымушаў бацькоў нашых выкідваць немаўлят сваіх, каб не заставаліся жывымі.