І Я прызначаю іх да спаўнення ўсякай службы пры доме і да ўсяго, што трэба будзе зрабіць у ім.
ЛІКІ 18:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны ж хай будуць з табою і хай рупяцца аб ахове палаткі сустрэчы і аб усёй службе ў ёй; ніводзін чужынец не можа набліжацца да вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць яны пры табе і будуць захоўваць усё адносна Намёту Спатканьня, усю службу пры Сялібе, але ніводзін чужынец ня будзе набліжацца да вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няхай яны будуць пры табе і правяць службу ў скініі сходу, усю працу ў скініі; а староньні не павінен набліжацца да вас. |
І Я прызначаю іх да спаўнення ўсякай службы пры доме і да ўсяго, што трэба будзе зрабіць у ім.
Калі трэба будзе пусціцца ў дарогу, хай разбяруць скінію левіты; калі трэба будзе размясціцца лагерам, хай паставяць яе; калі хто з чужых наблізіцца, будзе пакараны смерцю.
А левіты хай паставяць палаткі вакол скініі сведчання, каб не было гневу на грамаду сыноў Ізраэля, і хай яны стаяць на варце скініі сведчання».
І хай левіты рупяцца аб загадах тваіх і аб усіх справах скініі, так, каб не набліжацца да прыналежнасцей свяцілішча і да ахвярніка, каб яны не памерлі, і яны, і вы разам з імі таксама.
Вы рупцеся аб абслугоўванні скініі і аб абслугоўванні ахвярніка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраэля.
а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».
А з паловы сыноў Ізраэля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта левітам, якія служаць пры скініі Госпада».
і будуць толькі памочнікамі братоў сваіх у палатцы сустрэчы, але саму працу хай не выконваюць. Так зрабі з левітамі адносна іх службы».
І пакараў Госпад жыхароў Бэтсаміта, бо яны заглядвалі ў каўчэг Госпада; і забіў Госпад семдзесят чалавек з народа. І народ быў у жалобе, бо Госпад ударыў народ вялікай караю;