А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.
ЛІКІ 18:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Я даў левітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраэля ахвяроўваюць Госпаду». Акрамя таго, сказаў Я ім: «У грамадзе сыноў Ізраэля не будзеце вы мець уласнасці». Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Я даў лявітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраіля ахвяроўваюць ГОСПАДУ. Дзеля таго Я сказаў ім: “Між сыноў Ізраіля ня будзеце вы мець спадчыны”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а як што дзесяціну сыноў Ізраілевых, якую яны прыносяць у паднашэньне Госпаду, Я аддаю лявітам у надзел, таму і сказаў Я ім: сярод сыноў Ізраілевых не атрымаюць яны долі. |
А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.
Кожная дзесяціна зямлі з пасеву або з пладоў дрэў ёсць Госпадава, гэта святая рэч для Госпада.
«Аб’яві левітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраэля, якія Я даў вам у спадчыну, то вы павінны ўзняць каштаванне іх для Госпада, гэта значыць дзесятую частку ад дзесяці,
І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
Дзеля таго Леві не мае часткі ані спадчыны з братамі сваімі, бо спадчына яго — Сам Госпад, як абяцаў яму Госпад, Бог твой.
Калі ў трэцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш усе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх левіту, і чужынцу, і сіраце, і ўдаве, каб елі ў брамах тваіх і насычаліся ўдосталь,
Толькі пакаленню Леві не дадзена ўласнасці, але ахвяры Госпаду, Богу Ізраэля, — гэта яго спадчына, як абвясціў яму Госпад.