Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля.
ЛІКІ 10:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нарэшце быў узняты сцяг лагера сыноў Дана па сваіх дружынах у войску, князем якіх быў Ахіязэр, сын Амісадая. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Ахіезэр, сын Амішадая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Апошні з усіх табараў падняты быў сьцяг табару сыноў Данавых з рушэньнямі іхнімі: і над рушэньнем іхнім Ахіезэр, сын Амішадаеў; |
Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля.
Тады зазіхаціць святло тваё, быццам зара, і аздараўленне тваё хутчэй пачнецца, а справядлівасць твая пойдзе перад абліччам тваім, а слава Госпада наблізіцца да цябе.
А Ешуа загадаў людзям, кажучы: «Не гаманіце, каб не чуўся ваш гоман і каб нават слова не выходзіла з вуснаў вашых, пакуль не настане дзень, у які скажу вам: “Крычыце!” — і будзеце крычаць».