І сказаў ім Нэгэмія: «Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, бо святы ёсць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, бо радасць у Госпадзе — гэта сіла ваша».
ЗАХАРЫІ 14:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожны кацёл у Ерузаліме і ў Юдзе будзе пасвячоны Госпаду Магуццяў; і прыйдуць усе, якія маюць ускладаць ахвяру, і возьмуць з іх, і будуць у іх варыць, і ў той дзень у доме Госпада Магуццяў не будзе больш гандляра. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць усе казаны ў Ерусаліме і ў Юдзе сьвятымі для ГОСПАДА Магуцьцяў. І прыйдуць усе, хто складае ахвяру, і возьмуць, і будуць варыць у іх, і ня будзе ўжо Хананейца ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў у той дзень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе катлы ў Ерусаліме і ў Юдэі будуць сьвятыняю Госпада Саваофа, і будуць прыходзіць усе, хто прыносіць ахвяру, і браць іх і гатаваць у іх, і ня будзе болей ніводнага Хананэя ў доме Госпада Саваофа ў той дзень. |
І сказаў ім Нэгэмія: «Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, бо святы ёсць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, бо радасць у Госпадзе — гэта сіла ваша».
І будзе там сцежка і дарога; і назавуць яе святой дарогай: не будзе ісці ёю нячысты; будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя.
Ды станецца, што кожны ўцалелы на Сіёне, які асеў у Ерузаліме, будзе названы святым, кожны, хто ўпісаны на жыццё ў Ерузалім.
Прабудзіся, прабудзіся! Апраніся ў мужнасць сваю, Сіёне; апраніся ў шаты славы сваёй, Ерузалім, горад святасці! Бо не наважыцца болей неабрэзаны ды нячысты, каб прайсці праз цябе.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Ніводзін чужынец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны на целе, не можа ўваходзіць у Маю святыню, ніводзін чужынец, які жыве сярод ізраэльцаў.
І калі будзеце дзяліць зямлю жэрабем, выдзеліце Госпаду святую ахвяру з зямлі даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў; мае гэта быць ва ўсім сваім абсягу вакол абшар святы;
«Дык пазнаеце тады, што Я — Госпад, Бог ваш, Які жыве на Сіёне, гары Маёй святой; і Ерузалім будзе месцам святым, і чужынцы больш не будуць праходзіць праз яго.
Галасіце, жыхары Пілі, бо выбіты быў увесь народ ханаанскі, знішчаны былі ўсе, апранутыя ў срэбра.
У той дзень на бразготках конскіх зробяць надпіс: «Пасвячонае Госпаду», і катлы ў доме Госпада будуць як ахвярныя чары перад ахвярнікам.
Дзеля таго ці вы ясце, ці вы п’яце, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
Там перад Госпадам, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны, і дочкі вашы, паслугачы і паслугачкі, а таксама левіт, які ў гарадах вашых прабывае; бо не мае ён ані часткі, ані ўласнасці паміж вамі.
Там, перад абліччам Госпада, Бога вашага, ежце і весяліцеся з усяго, да чаго прыклалі рукі вы і сям’я ваша, у чым дабраславіў вас Госпад, Бог ваш.
Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.
Хрыстос жа – як Сын у доме Сваім. Дом жа Яго – мы, калі захаваем цвёрдую веру і ўслаўленне надзеі аж да канца.
Бо час, каб суд распачаўся ад дома Божага. Калі перш ад нас, дык які канец будзе тых, што не слухаюць Божага Евангелля?
І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.