Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце дарогу народу! Прастуйце, прастуйце гасцінец, прыміце каменні! Падыміце знак для народаў!»
ЕРАМІІ 4:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падыміце знак у напрамку Сіёна! Уцякайце! Не затрымлівайцеся! Бо Я прыводжу ліха з поўначы ды няшчасце вялікае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падыміце знак у напрамку Сыёну! Уцякайце! Не затрымлівайцеся! Бо Я прыводжу гора з поўначы і няшчасьце вялікае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выставіце сьцяг да Сіёна, - бяжэце, ня спыняйцеся; бо Я прывяду з поўначы бедства і вялікую пагібель. |
Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце дарогу народу! Прастуйце, прастуйце гасцінец, прыміце каменні! Падыміце знак для народаў!»
Голас чуткі, вось, даходзіць і ўзрушэнне вялікае з зямлі паўночнай, каб змяніць гарады юдэйскія ў пустыню і ў паселішча шакалаў.
Цяпер жа кажы мужу Юдэі і жыхарам Ерузаліма, кажучы: гэта кажа Госпад: “Вось, Я рыхтую вам бяду і маю намер супраць вас. Дык навярніцеся кожны ад сваёй ліхой дарогі і выпрастуйце дарогі вашы і паводзіны вашы”».
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.
І прызначу Я на цябе нішчыцеля і зброю яго, і зрэжуць яны найлепшыя твае кедры ды кінуць у агонь.
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
«Паведамце між народамі і хай яны пачуюць, падыміце сцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Бабілон здабыты! Бэл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Асаромлены балваны іх, паразбіваны ідалы іх!”
Падыміце сцяг над мурамі Бабілона! Павялічце варту, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо так вырашыў Госпад і здзейсніў тое, што прадказаў супраць жыхароў Бабілона.
Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!
Уцякайце з асяродку Ерузаліма, сыны Бэньяміна, і ў Тэкуа трубіце ў трубы, і над Бэт-Харэмам падыміце знак, бо з поўначы паказалася няшчасце ды вялікае спусташэнне.
Гэта кажа Госпад: «Вось, надыходзіць люд з зямлі паўночнай, і народ вялікі падымецца з канцоў зямлі.
І я пачуў, як закрычаў Ён моцным голасам, кажучы: «Наблізіліся выпрабаванні да горада, і хай кожны мае ў руцэ сваёй зброю».
І вось, прыбыло шэсць мужоў дарогай ад Верхняе брамы, што глядзіць на поўнач, і кожны са зброяй у сваёй руцэ; між імі таксама быў адзін чалавек, апрануты ў ільняныя шаты і з пісарскай прыладай на сцёгнах сваіх; і ўвайшлі яны, і затрымаліся перад ахвярнікам медным.
І будзе ў той дзень, — кажа Госпад, — гоман ад брамы Рыбнай і галашэнне ад Новага горада, і вялікае разбурэнне з боку ўзгоркаў.
Вараныя коні былі на ёй, выходзілі ў зямлю паўночную, і за імі белыя пабеглі, і коні розных масцей выйшлі на поўдзень.