Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І я пачуў, як закрычаў Ён моцным голасам, кажучы: «Наблізіліся выпрабаванні да горада, і хай кожны мае ў руцэ сваёй зброю».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І Ён закрычаў голасам моцным у вушы мае, кажучы: «Прыходзьце, вартаўнікі гораду, і няхай кожны мае ў руцэ сваёй зброю».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І абвясьціў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: хай наблізяцца карнікі горада, кожны са сваёю згубнаю прыладаю ў руцэ сваёй.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 9:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, увайшлі яны, каб скласці ахвяры і цэласпаленні; а Егу паставіў ля сябе звонку восемдзесят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў вашы рукі, сваёй душой заплаціць за тую душу».


Паслаў таксама Бог анёла ў Ерузалім, каб знішчыць яго. І калі ён нішчыў, глянуў Госпад і злітаваўся дзеля вялікага няшчасця, ды загадаў анёлу нішчыцелю: «Хопіць, спыні ўжо руку сваю». Затым анёл Госпадаў стаў каля току Арнана Евусея.


бо Госпад будзе праходзіць, удараючы егіпцян; і, калі ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, то абміне Ён такія дзверы і не дазволіць нішчыцелю ўвайсці ў вашы дамы і нашкодзіць.


Прытым пачуў я голас Госпадаў, Які казаў: «Каго маю паслаць? Ды хто ад нас пойдзе?» А я адказаў: «Вось я, пашлі мяне».


Падыміце знак у напрамку Сіёна! Уцякайце! Не затрымлівайцеся! Бо Я прыводжу ліха з поўначы ды няшчасце вялікае.


І ўбачыў я бачанне, роўнае таму, якое бачыў я тады, калі прыйшоў, каб знішчыць горад, і з’ява была падобная да той, якую бачыў я над ракой Кэбар, і я ўпаў на твар свой.


усклікваючы гучным голасам: «Бойцеся Бога і аддайце Яму славу, бо надыходзіць час суда Яго, і пакланіцеся Таму, Які стварыў неба і зямлю, мора і крыніцы водныя».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы